Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XVIII. СІРАТА.

Я ня маю маці,
Я ня маю бацькі,
Толькі цётка й дзядзька
Кажуць гараваці.

Я зазнаўся з горам
З самай калыбелі:
Многа ў плечы грэлі
І лавілі морам.

А цяпер узросшы? —
Трэба гараваці,
Многа працаваці,
Ўсё на плечы ўзнёсшы.

Пужычы. 1 студзеня 1921 г.