Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XV. ДА МАЦІ.

Ня плач маці,
Ня плач маці
Па сынку сваім!
Не пайшоў ён
Прападаці
Ды ў бары глухім.
А пайшоў ён,
Родна маці,
Праўданьку шукаць.
Ня плач маці,
Ня плач маці,
Годзі шкадаваць!
Дый знайшоў сын
Праўду тую
Ў сэрцайку сваім.
Ня плач маці,
Ня плач маці
Па сынку такім!

Пужычы. 1 студзеня 1921 г.