Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
XI.

Многа думак пераходзіць:
Кожна шчасьцем мне сьмяецца,
Кожна ўсё к дабру падводзіць,
Толькі з горам часта трэцца.

Й вось адну я думку маю:
„Шчасьце ў сэрца каб прыняць:
Шчасьце з Божага каб раю,
Што ніхто ня дуж адняць“!

Кіішча. 3 ліпня 1921 г.