Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
X.

Зусім блізка к роднай
Хаце я прыйшоў
І, з душою згодна,
Ўжо спакой знайшоў.

Толькі ўперад мне
Трэба паглядзець…
Гніль, бы ў тэй труне,
Хоча валадзець…

Дык на сэрцы сумна,
Бы ў чужыне мне,
Вечна, вечна думна
Ў роднай старане.

Кіішча. 17 чэрвеня 1921 г.