Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XII. ДАЙЦЕ!

Дайце мне лекаў ад суму,
Дайце мне ўсё перажыць!
Дайце зьлячыць маю думу,
Дайце цярпеньнем зьлячыць!

Дума мая непанятная,
Што ты гняцеш мяне часта?
Ў сэрцы засела заўзятная,
Й мучыш мяне, быццам трасца?

Кіішча. 11 ліпня 1921 г.