Старонка:Хрыстовы Золак (1927).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

IX. У РОДНЫМ КРАІ.

Вось за намі ўжо чужына,
Гдзе тамілісь мы душой,
Цёмна, быццам дамавіна,
Сьцежкай там ідуць крывой.

Ў родны край вярнулісь мы,
Нас сустрэлі пахі краю…
Жыта, красак і травы,—
Ў краі родным аддыхаем.

Мыюць родныя нас воды,
Птушкі песьні нам пяюць,
Забываем пра няўзгоды,
Бо ў спакою дні ідуць.

Луніншчына.
Кіішча, Ленінскай вол. 1 чэрвеня 1921 г.