Перайсці да зместу

Старонка:Хлопчык з-пад Гродна (1940).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Згіне ўвесь народ.
Плач матуль і дзетак,
Стогн дзядоў, бабуль —
Аж пачулі гэта
Нашыя адтуль.
Ногі скачуць. Рады я.
Светла мне ў ваччу.
Я ў бары па радыё
Молатава чуў.
Сэрца ў завірусе
Я ў цудоўным сне.
Плачу і смяюся.
Дайце крыллі мне!
Крыллі, крыллі дайце!
Вестачку нясу.
Я бягу па гаці
І тапчу расу.