Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пагуляў, — цяпер твой час. Унь хлопцы з дзяўчатамі танцуюць.

Бондар. Пакуль ніяк не выпадае. (Пауза.) Супернікі ў нас моцныя. Англа-саксы хочуць завалодаць светам. А толькі мы смела глядзім у будучыню. Праўда на нашым баку. Нічога ў іх не выйдзе. (Задумённа.) Нам патрэбен хлеб, шмат хлеба, — сям’я у нас вялікая. (Падумаў.) Яшчэ пагуляю! Маё ўсё наперадзе.

Рыгорыха. Анішчук плёў, што ты зашмат жыта здаў дзяржаве.

Бондар. Што здаў, а частку прадаў ленінградцам. (Паглядзеў на маці.) І сабе будзе… Да таго ж грэчка… кукуруза… бульба…

Рыгорыха. Дык-жа ты і бульбу падкапаў… столькі кустоў патрывожыць…

Бондар. Нічога ў гэтым страшнага няма.

Рыгорыха. Зноў-жа грэчка? Калі яна вырасце? Не так даўно пасеялі.

Бондар. Да восені паспее. Гэта самая позняя культура. Сёлета ў два-тры разы павялічым ураджай грэчкі.

Рыгорыха (заклапочана). А ты і сапраўды лічыш, што табе налета ўдасца атрымаць па тысяча восемсот пудоў бульбы з гектара, па сто пяцьдзесят пудоў жыта і па дзвесце пудоў пшаніцы?

Бондар. Так.

Рыгорыха. І ты ў гэтым упэўнены?

Бондар. Абсалютна. Перад самай вайною, будучы на практыцы, я на вопытным полі зняў такі ўраджай. Налета, маці, мы займеем столькі хлеба, колькі трэба. (Марыць.) А нам неабходна мець хлеба як найболей, каб хутчэй вылезці з-пад саламяных стрэх.

Рыгорыха (свабадней уздыхнула). Што-ж ён тады вярзе?

Бондар. Хто?