Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгорыха. Твой намеснік, Анішчук, яму табе капае. (Паведамляе.) Казаў, што людзям сёлета на працадні грамы прыпадуць.

Бондар. Правільна.

Рыгорыха (напалохана). Як-жа гэта?

Бондар. А хіба ён не сказаў прычыны?

Рыгорыха. Нічога не гаварыў.

Бондар. Летась колькі ён недасеяў, — а дзяржаве трэба за ўсю зямлю здаць. Вось і давялося мне гэтай вясною ламаць галаву, даставаць і сеяць грэчку, кукурузу, а цяпер падкопваць бульбу.

Рыгорыха (сурова). Чаго-ж ён тады хоча?

Бондар. Ён хоча адпачыць. А тут ніяк не выпадае. Калі не паклапоцішся, дык і не будзеш мець. (Падумаў.) Яго погляд: «Цішэй едзеш, далей будзеш». Гэты погляд — стары. Мы цяпер не тыя людзі, што былі раней, мы навучыліся рабіць хутка і добра. (Паглядзеў на сялібу.) Каб гэта раней, дык патрэбна было-б дзесяткі год — вылезці з зямлянак, а мы ўжо колькі часу, як жывем пад стрэхамі. (Бліснуў вачыма.) Нам сорамна перад дзяржавай, унь бусел на новай будове ўжо звіў сабе гняздо, а мы ніяк не можам засеяць усю зямлю. Ніхто за нас гэтага не зробіць. (Рыгорыха хацела нешта сказаць, Бондар падняў руку.) Я ведаю, што гэта не лёгка, але гэта мажліва. (Падумаў.) А што да дзяўчат, дык на ўсё свой час. (Сталі біць у рэйку, спыніўся іграць гармонік, скончыліся танцы.)

Рыгорыха (напалохана). Што здарылася? У нядзелю звон? Пажар, ці што?

Бондар (паведамляе). Будзем вазіць угнаенне на поле.

Рыгорыха. Вой, а ў мяне ў сярэдзіне нібы што адарвалася. Няхай-бы моладзь пагуляла. Паспееш…

Бондар. Ярашэвіч можа павярнуць трактары назад. Ён, пэўна, ужо далажыў сакратару райкома, што