Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пахвальбы галава не баліць, а толькі кружыцца. (Прывітаўся.) А я старшыню калгаса не пахвалю: не бачу на полі торфу; заару лубін і ў дарогу. Так і перадайце, маці, Кірылу!

Рыгорыха (угаварвае). Што вы, Віктар Сымонавіч, такі-ж вы з ім у дружбе.

Гайдук. Ага, хіба коньмі паднімаеш гэты дзірван! А Бондар наважыў не толькі засеяць ўсю зямлю ў калгасе, але і дабіцца вышэйшага чым да вайны ўраджаю. Вось толькі Анішчук скоўвае яго путамі.

Ярашэвіч. Трэба быць гаспадаром свайго слова. Паглядзім, як Бондар выканае абяцанне, дадзенае таварышу Сталіну. (Пайшоў.)

Гайдук. Вось так некалі і Будзённы. Добра — пахваліць, а калі блага, дык не даецца нават гаварыць. Дружба-дружбай, а служба-службай. (Пайшоў.)

Рыгорыха (устрывожана). Што-ж цяпер рабіць? (Пад’язджае на веласіпедзе Бондар, угледзеўшы маці, ён хоча саскочыць, але не ўтрымлівае роўнавагі і ледзь не падае.) Сыночак, Кірыла, і на ліха табе гэта ламачына? Скалечышся!

Бондар. Нічога, маці. (Усміхнуўся.) Чалавек падае і зноў паднімаецца.

Рыгорыха (заклапочана). Такі-ж ты старшыня, запрог-бы каня і ездзіў, ніхто цябе за гэта не ўпікне.

Бондар. На веласіпедзе хутчэй. Дый клопату з ім менш. (Углядаецца.) Гудуць трактары. Добра, зямля плуга просіць.

Рыгорыха (паведамляе). Але Ярашэвіч сказаў, што чакаць, пакуль ты навозіш на поле торфу, — не будзе. А ты-ж яшчэ збіраўся іл з рэчкі даставаць.

Бондар. Так. Цяжка будзе. А ўсё-ж, управімся!

Рыгорыха. Калі ты паспееш? Заўсёды ты спяшаешся. Табе і дзень малы. Адпачыў-бы разам з іншымі,