АКТ ПЕРШЫ
Калгаснае ігрышча. Заліваецца гармонік, чуваць бубен, танцуе моладзь. Відаць панарама адбудаваных новых хат, парамі снуюць дзяўчаты і хлопцы, спяваюць. На адной з новых будынін бусел паспеў ужо звіць сабе гняздо. На скрыжаванні дарог, — у адзін бок ідзе стары Кацярынінскі шлях, абсаджаны бярэзінамі, яго перасякае гравійка, узвышаецца магіла-курган невядомаму салдату. Расце стромкая сасна. Пад сасною сядзіць Гайдук, ён пасе коней і ціха напявае «Распрагайце, хлопцы, коні». Да дарогі падышла Рыгорыха, высыпала прынесеную ў прыполе зямлю на магілу салдата.
Рыгорыха (углядаецца ў далечыню). Што там? Нібы трактары? Пэўна да нас? (Рада.) Ай, Ярашэвіч, от гэта чалавек! Паабяцаў прыслаць і прыслаў не гледзячы на тое, што сёння свята. (Падумала.) А калі вырабіць зямлю, дык будзе і хлеб. Дый коням будзе палёгка…
Гайдук (ён недачувае). Ага! І Будзённы клапоціцца пра каня. Бывала з ім… Любімай яго песняй была «Распрагайце, хлопцы, коні»… Дык чаму-ж мне ў свята не паспяваць.
Рыгорыха (голасна). Я кажу, трактары ідуць. Ярашэвіч прыслаў.
Гайдук (рады). Коням будзе палёгка. Ярашэвіч — сапраўдны чалавек. Сказаў — зрабіў. Так, зрабіў. Так, бывала, і Будзённы… У якіх толькі рэчках мы не паілі коней… (Падышоў Ярашэвіч, яго не заўважаюць.)
Рыгорыха. Ого, Ярашэвіч! Дбайны чалавек. Трактары ў яго заўсёды спраўныя.
Ярашэвіч (усміхнуўся). Хваліце, хваліце. Ад