Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Несцяровіч. Маці сваіх слёз няма чаго саромецца…

Рыгорыха (паказвае). А гэта дырэктар МТС, ён дапамог нам стаць на ногі.

Ярашэвіч (вітаючыся з Дзянісавай). Яны і без мяне цвёрда стаялі на грунце. (Да школы на поўным ходзе пад’ехаў Гайдук, ён прывёз са станцыі студэнтаў.)

Гайдук (хутка падышоў да Бондара). Дазвольце далажыць, таварыш старшыня калгаса…

Несцяровіч (голасна). Старшыня райвыканкома.

Гайдук (яшчэ больш падцягнуўся) …Таварыш старшыня райвыканкома. З ветрыкам даставіў студэнтаў. (Ідзе група моладзі, па-гарадскому адзетыя, вітаюцца.) А толькі прыехалі тыя, якія садзілі сад… Астатнія чамусьці затрымаліся…

Бондар. Глафіра Парфіраўна! Раман Мікалаевіч! Віктар Сымонавіч! Вінцэнт Казіміравіч! (Да ўсіх.) Прашу на свята ўраджаю. (Усе ідуць да сталоў, якія стаяць у садзе, запальваецца электрычнасць. У цэнтры партрэт Сталіна. На вітрыне прыбіта: пшаніца, жыта, грэчка, кукуруза, лён, каноплі, кок-сагыз; ляжыць бульба, капуста, бручка. На сталах закуска, віно.)

Дзянісава (здзіўлена). От гэта пшаніца!

Рыгорыха (растлумачвае). Гэта-ж на асушаным балоце такая вырасла. А насенне Загароўская вывела, яна знайшла невялічкі пакуначак з пшаніцаю ў паходным мяшку Ванюшы, і пасеяла на вопытным полі.

Дзянісава (задаволена). А-а-а. Ванюша ўвесь час практыкаваў.

Ярашэвіч (да Несцяровіча). Прызнаюся, мяне дзівіць, адкуль тут гэтулькі талентаў?

Дзянісава (разглядае пшаніцу, пачула). Зямля, відаць, тут такая. (Зайграў аркестр, усе садзяцца за стол. Нехта з моладзі неасцярожна павярнуўся, упала луста хлеба.)