Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лабараторыя. Кожны дзень Івана Паўлавіча Дзянісава людзі ўспамінаюць…

Дзянісава (устала, пакланілася ўсім). Дзякую, дарагія мае, што шануеце памяць майго сына… Мы з вамі на-векі парадніліся… (Да Рыгорыхі.) А як гэта месца завецца, дзе ён пахаваны?..

Рыгорыха. Дзянісаў курган… Кажуць, што з гэтага месца далёка відаць…

Дзянісава (зноў плача). А сыночак мой, а даражэнькі, а я-ж цябе гадавала, сэрца радавалася, калі ты стаў на ногі… (Пауза.) Ты выканаў наказ маці… Вораг не топча нашай зямлі…

Рыгорыха (бярэ пад руку). Глафіра Парфіраўна! Вы здарожыліся… Маці па дзецях ніколі слёз не выплакаць… (Пайшлі, збіраюцца калгаснікі, далёка зайгралі музыкі, чутна песня, яна набліжаецца.)

Дзянісава. Што гэта ў вас, свята якое?

Рыгорыха. Свята ўраджаю.

Дзянісава (зноў пра сваё). А як Ванюшу забілі?

Рыгорыха. Пра ўсё раскажу. (Сумысля гаворыць пра другое.) Праўду кажучы, мы ў гонар вашага прыезду зрабілі свята. Нашы-б можа не дадумаліся да гэтага, але райком падказаў, — партыя наперад глядзіць. (Падышлі да школы. Над дзвярыма новай будыніны прыбіваюць шыльду: «Хата-лабараторыя імя Івана Дзянісава». Падыходзіць моладзь.)

Дзянісава (паглядзела ў той бок, заморгала вачыма. Яна толькі цяпер прышла ў сябе). Вас я адразу пазнала. А каторы ваш сын?

Рыгорыха. Вось ён, Кірыла, знаёмцеся. (Кірыла прывітаўся.) А гэта сакратар райкома.

Дзянісава (вітаючыся з Несцяровічам). Прабачце мяне… (Выцірае слёзы.) Не ўтрымалася…