Гэта старонка не была вычытаная
Рыгорыха (падняла хлеб, абцерла, пацалавала, да моладзі). Нельга, дзеткі, раскідацца хлебам. (На яе паглядзела Дзянісава, Рыгорыха прадоўжыла.) Звычай у нас такі, што не можна таптаць хлеб нагамі…
Дзянісава. Добры звычай. Хто ведае, як цяжка здабываецца хлеб, той гэтага не будзе рабіць… (Аглядае сталы.) Ой, што у вас тут робіцца…
Бондар. Што-ж, добра папрацавалі, слова, дадзенае таварышу Сталіну, выканалі, а цяпер можна і павесяліцца. (Падняў руку.) Напоўнім чаркі! (Зазвінеў посуд.) І вып’ем першую чарку за лепшага друга калгаснікаў, за таварыша Сталіна! (Раздаецца магутнае «Ура-а!». Загароўская заспявала «Лянок», усе падхапілі. Іграе аркестр.)
Заслона
1948 г. Мінск—Ялта.