Касперскі. Хоць з Вясніной яшчэ паспрачаемся, хто будзе першым… (Марыць.) І такі Амерыку абгонім!.. (Загула машына.) Прыехалі! (Усе хлынулі да дарогі. Адтуль ідзе Дзянісава.)
Дзянісава (да усіх). Добры дзень! (3 Рыгорыхай пацалавалася.)
Галасы. Добры дзень! З прыездам! (Дзянісава ідзе да магілы-кургана, відаць, што ў яе ў гэтую хвіліну нічога не існуе, акрамя сына. Яна развязала хустачку і сыпнула жменю зямлі.)
Рыгорыха. Нічога няма даражэй жмені роднай зямлі.
Дзянісава (упала на калені, зарыдала). А сыночак мой, Ванюша, гэта я, твая маці, ці чуеш ты мяне?.. Адгукніся!..
Бондар (хацеў падняць Дзянісаву). Глафіра Парфіраўна! Не трэба так убівацца…
Рыгорыха (адхіліла рукою Бондара). Не чапай, дай маці выплакацца па сыну. Лягчэй стане на сэрцы…
Дзянісава (яна нічога не чуе і нікога не бачыць). Не думала я, сокал мой ясны, што табе так рана ворагі падрэжуць крыллі. Ты маўчыш…
Рыгорыха (асцярожна). Спакойна спіць салдат, ён выканаў свой абавязак да канца… (Да ўсіх.) Схіліце галовы, мацеркі… Ратуючы вашых дзяцей, салдат аддаў сваё жыццё…
Дзянісава. Ты памёр… А на каго ты сваю старую маці пакінуў… Хто мне вочы закрые…
Рыгорыха (ледзь стрымалася, каб не заплакаць, паднімае Дзянісаву). Ён жыве ў нашых сэрцах, у нашых справах… Дзе ён быў забіты, узвышаецца электрастанцыя імя Івана Дзянісава… яна дае святло людзям, дзеці па вечарах, водзячы пальцамі па буквару, чытаюць: «Мы — не рабы. Рабы — не мы». Яго імем названа хата--