Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бондар (здзіўлена). Ігнат Лучынін просіць, каб яго прынялі ў калгас. (Падумаў.) Абмяркуем на праўленні. (Палажыў заяву ў кішэню.) Што-о? Ад Анішчука?.. Дараваць яму?.. (Загаманілі людзі.) Яшчэ што!.. (Падыходзіць Загароўская, Рыгорыха і Касперскі.)

Несцяровіч (асцярожна). Абмяркуйце, можа варта адносна амністыі падумаць… (Нібы падказвае.) Няхай работай давядзе, што ён не канчаткова прапашчы чалавек… (Да Ярашэвіча. А ты як глядзіш?..

Ярашэвіч. Таксама як і ты…

Рыгорыха. Не ўпірайся, сынок, а можа чалавек асвойтаецца…

Бондар (ён думае пра другое). Перабралася?

Рыгорыха. Няўжо-ж! (Ціха.) Ды падыйдзі ты да яе, пагавары, дзяўчына па ім сохне…

Бондар (падышоў да Загароўскай). Даруй, Аксеня, неяк недарэчна вышла…

Загароўская. І ты мне, Кірыла, даруй… Мы не разумелі адзін аднаго…

Касперскі. Ну, цяпер мне, старому, цяжка будзе спаборнічаць з імі…

Несцяровіч (да Бондара). Дык па-твойму Вясніна справіцца з кіраўніцтвам калгаса «Перамога»? (Усе напружана слухаюць.) Ты сур’ёзна пра гэта пісаў?

Бондар (у недаўменні). Зусім сур’ёзна.

Несцяровіч. Дык мы мяркуем задаволіць тваю просьбу ў той частцы, дзе ты просіш вызваліць цябе ад старшыні калгаса, але зробім цябе старшынёю райвыканкома. (Да Ярашэвіча.) Віктар Сымонавіч! Як ты лічыш?

Ярашэвіч. Падтрымліваю.

Вясніна (збянтэжана). Не спраўлюся… Не, не!..

Ярашэвіч. Бондар дапамагаць будзе…

Вясніна. Хіба…