Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каго яшчэ можна і трэба было даўно прыняць у партыю… Тады-б у нас можна было арганізаваць партгрупу…

Рыгорыха. А што, ці я табе гэтага не казала?..

Бондар (усміхнуўся). Дык ты-ж беспартыйная…

Рыгорыха. Гэта наша партыя і мы павінны даць, каб пасылаць у партыю лепшых людзей…

Бондар. У партыю людзей не пасылаюць, а партыя прымае тых, якія гэтага вартыя.

Рыгорыха. Не чапляйся да слова… але правільна?..

Бондар (смяецца). Правільна! (Падумаў.) А ты ў мяне, мама, заўзятым палітыкам стала!.. (Збіраецца ісці.)

Рыгорыха. Ты куды?

Бондар (паглядзеў на гадзіннік). Хутка павінна прыехаць госця, Глафіра Парфіраўна Дзянісава, Несцяровіч паслаў за ёю машыну… (Разыходзяцца.)

Анішчук (схіліўшыся, сядзіць пад дубам, працягвае пісаць). І я, як тая свіння пад дубам, рыў яму… Усё таптаў пад ногі, што не мною зроблена… (Падумаў, піша.) І вопыты я рабіў не для агульнай карысці, а для свае асабістае славы… (Спыніўся, падумаў, зноў піша.) Мяне сапраўды пацягнула на хутары… Я іх часта ўспамінаў… Ва мне праявілася натура кулака… (Успамінае.) І на вайну я пайшоў апошнім, калі Совецкая Армія нас вызваліла, а з вайны прышоў першым… (Пауза.) Я апынуўся над абрывам, — яшчэ адзін крок і я ў прорве… (Некаторы час моўчкі піша.)… Прашу паверыць, калі дасце мне мажлівасць, дык сваёю працаю давяду, што я здольны стаць карысным чалавекам… Прасіцель Андрэй Анішчук. (Выцер рукавом на ілбе пот, прабег вачыма заяву, нешта паправіў, а потым падняўся і пайшоў.)

Рыгорыха (вяртаецца, з паперкамі ў руках, радасная, гукае). Кірыла! Го-о!

Бондар (сядзеў задумаўшыся). Я тут!