Рыгорыха (апусціла галаву, відаць, што яна пакутуе, глуха). І яно будзе… прыдзе шчасце… можа нават тады, калі ты яго зусім не будзеш чакаць…
Бондар. Ну што-ж, я на яе не крыўдую, і яна хоча сабе шчасця… А толькі, ці будзе з ім шчаслівай?.. Хоць гэта яе справа… (Падумаў.) А толькі я…
Рыгорыха (напалохана). Што, сынок, не ўздумай толькі…
Бондар (з горкай усмешкай). Не бойся!.. Тапіцца я не пайду… Але і тут заставацца не магу… Зараз і без мяне абыйдуцца… Я даўно пра гэта меркаваў… Цяпер зручны момант… Ты разумееш мяне?..
Рыгорыха (панура). Зноў пакінуць хочаш?..
Бондар. Інстытута я не скончыў… І сапраўды атрымоўваецца, недавучаны аграном… Згода, мама?..
Рыгорыха (украдкам, рогам хусткі выцерла вочы). Што-ж зробіш, згода…
Бондар (закружыў Рыгорыху). Якая ты добрая, маці, ты ў мяне лепшая за ўсіх! (Дастае блок-нот, прымайстраваўся на пні, піша.) У райком партыі. Заява. Прашу камандыраваць мяне ў Горкі для заканчэння сельскагаспадарчага інстытута… Старшынёю калгаса прапаную вылучыць таварыш Вясніну… (Устаў.) Як праснецца, перадай Несцяровічу, а толькі не будзі яго, ён дзве ночы не спаў… Я ледзь угаварыў Несцяровіча з Ярашэвічам прыехаць да нас на свята…
Рыгорыха. Але табе, мусіць, Несцяровіч сёння трохі ўсыпаў…
Бондар. Не трохі, а добра даў… «Ты займаешся, — кажа, — гаспадаркай, а пра партыйную арганізацыю забыў…». А гэта-ж так… Я слаба дапамагаў у працы сакратару… Тлумачыцца гэта тым, што партарганізацыя пры сельсовеце… На самай справе, і Рымшу, і Вясніну, і Касперскага, і Загароў… (асекся, паправіўся), і шмат