Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Касперскі. Хітранькая!.. (Усміхнуўся.) Хоць табе па сакрэту магу сказаць… (Падміргнуў.) Толькі ты яму ні слова…

Загароўская (з відам змоўшчыцы). Што вы! Hі-ні!..

Касперскі (хітра). У яго там недзе нейкая ёсць зазноба…

Загароўская. Вось гэта можа быць…

Касперскі. А што-ж, ён мажэ!.. Такі дзяцюк!.. А гаспадар які!.. Мне старому ніяк яго не дагнаць… Вось вы насадзілі вішань, а я толькі на будучы год планую…

Загароўская. Вы прабачце мяне, дзядзька, але я спяшаюся…

Касперскі (сур‘ёзна). Вечарынка тут будзе, у школе?

Загароўская. Так.

Касперскі (цвёрда). Тады прымай. Няма чаго саромецца. Прывыкай!

Загароўская (жартаўліва). Зноў парсючка прывезлі?..

Касперскі. На гэты раз бычка, на катлеты… (Чатыры чалавекі ледзь нясуць гавяджую тушу, Загароўская адчыняе дзверы.) А бочку, хлопцы, укоціце ў склеп… Тут нельга пакідаць, маладая любіць піва… (Знікаюць.)

Загароўская (у сваім пакоі). Хутчэй адсюль… (Спяшаючыся складае рэчы.) Хоць на край свету… Як не буду яго бачыць, дык сэрца будзе спакайнейшым…

Касперскі (ідзе па садзе, сустрэў Бондара з маці, якія паміж сабою гаварылі). Віншую!

Бондар. З чым?

Касперскі. Маладая збірае рэчы… перабіраеш да