Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Загароўская (усміхнулася). А на што вы скардзіцеся?.. Дзе больш у вас баліць?..

Рымша. Усё разам сабралася… і паясніца… і рэўматызма… і ў баку коле… але больш за ўсё баліць сэрца… неяк ные… і млосна на душы…

Загароўская. Хіба-ж сэрца райком лечыць?

Рымша. Усе нашы сэрцы цягнуцца да партыі. (Дастаў з кішэні памятую паперку.) Глядзіце яшчэ пад Сталінградам напісаў. (Чытае.) «Калі заб‘юць, прашу лічыць мяне комуністам». (Пайшоў.)

Загароўская. Горш за ўсё, калі сэрца баліць. (Заканвертавала заяву.) Так будзе лепей. (Рашуча.) Сёння-ж паеду адсюль, — мне тут стала душна. Я і аднаго дня тут заставацца не буду. А потым вярнуся, здам школу і хату-лабараторыю. (Ідзе ў свой пакой, адкрывае акно, знімае фіранкі.)

Анішчук (ідзе, спатыкае Лучыніну). Вера!..

Лучыніна (паведамляе). Я пра ўсё расказала. (Яна пераапранута, выглядае простай сялянскай дзяўчынай, і гэта больш ёй да твару.)

Анішчук (апусціў галаву). Загароўская закругліла. Зблытала ўсе карты… «Званковы валет» паў ніцма… (Загароўская чуе, усміхнулася.)

Лучыніна (з дакорам). Не ведала я цябе…

Анішчук (просіць). Даруй, Вера…

Лучыніна (цвёрда). Не!.. Усё скончана… (Афіцыйна.) Я да вас, Андрэй Пятровіч, нічога не маю… Вы вольны чалавек… (Хацела ісці.)

Анішчук (упаў перад ёю, загарадзіў дарогу). Вера!.. Або забі, ці даруй…

Лучыніна. Ні тое, ні другое. (Пераступіла цераз яго.) Такіх людзей трэба баяцца… у іх нічога няма святога… Ад такіх людзей трэба быць далей…