Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Загароўская (загадкава паглядзела на Рымшу, хавае сваю заяву). Тут няма.

Рымша (заглянуў у кніжку, з якой відаць спісаная папера). А вы таксама пішаце заяву?

Загароўская (разгублена). У мяне вышла мука… Дык я напісала…

Рымша. Гэтую бяду хутка можна паправіць. (Хацеў узяць паперку.) Давайце сюды заяву. Пасля ў Бондара аформіце. Сёлета хлеба хапае.

Загароўская (не дае паперкі). Так нельга. (Хацела ісці). Я зараз прынясу вам паперы.

Рымша. Навошта турбавацца. Вось адарвіце мне невялікі кавалачак…

Загароўская (згадзілася). Можна. (Адарвала.)

Рымша (просіць). Аксеня Змітраўна! Чыркніце пару слоў. (Дыктуе.) У райком партыі. Заява. З прычыны таго, што я цяжка занядужаў, прашу перавесці мяне на другую працу. (Падпісваецца.) Гальяш Рымша.

Загароўская (хітра). А што ў вас за хвароба?

Рымша. Клімат тут дрэнны, каля балота жывеш, малярыйныя камары.

Загароўская (паглядзела на Рымшу, ледзь захоўвае ўсмешку). Каб дбайны быў у нас гаспадар, дык даўно-б асушыў гэта балота. Такая пшаніца на ім расце! кок-сагыз! Тэта-ж у нас была-б другая Украіна!

Рымша (абурана). Няпраўда. Бондар добры гаспадар, — асушка балота прадугледжана ў трэцім годзе пяцігодкі калгаса, — а толькі вялікі свінтус. У гэтым закавыка! (Падумаў.) Атрымаць на нашай зямлі такі ўраджай жыта і бульбы, трэба мець добрую галаву на плячах. Зноў-жа зняць такую пшаніцу! А які лён, каноплі, кок-сагыз, кукуруза, якой раней у нас не сеялі. (Складае заяву.) Гэта трэба зразумець! Пайду!