Загароўская (задумённа, ледзь не шэптам). Кірыла! Як я яго кахаю… Няўжо ён гэтага не бачыць… (Праходзяць Бондар з Вясніною.)
Бондар (спыніўся, да Загароўскай). Ну, як справы, усё сумуеце? Па Анішчуку? Кажуць, залёты робіць?
Загароўская (каля губ акрэсліліся горкія складкі). Сватаецца.
Бондар (пакутліва). Што-ж, жадаю вам шчасця!.. (Пайшлі.)
Загароўская (адна, заплакала). Столькі пакуты!.. Ён, мусіць, не хоча бачыць, што я яго кахаю… Ці, хутчэй, мяне не кахае… (Сказала і сама спалохалася.) Так, так. Яму больш да спадобы Вясніна… (У адчаі.) Тады я тут і аднаго дня не застануся… Яго Вясніна абваражыла… Ну што-ж, калі ласка… Сілком не прымусіш кахаць… (Піша і голасна чытае.)… Прашу перавесці мяне ў другую школу… (Падумала.) Дык я і там здолею весці вопыты!.. Вырашана!.. (Хутка падышоў Рымша.)
Рымша (задыхаўся). Аксеня Змітраўна! Вясніной тут не бачылі?
Загароўская. 3 Бондарам пайшла, варкуючы. Так і ліпне да яго, проста на шыю вешаецца…
Рымша. Друг то друг, але навошта такое свінства.
Загароўская (здагадалася ў чым справа). А што такое?
Рымша. Нічога.
Загароўская (бачыць яго навылёт). Што з вамі? Вы хворы? У вас твар спалатнелы…
Рымша (выціраецца рукавом). Каля мукі ходзіш…
Загароўская. Рукі дрыжаць… пасінелі губы…
Рымша. Аксеня Змітраўна! У вас кавалачка паперы не будзе?
Загароўская. А навошта яна вам?
Рышма. Заяву напісаць.