Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Будзем рыхтаваць вечарынку ў калгасе… Пакуль наварым і насмажым… Прыходзь!.. (Пайшла.)

Анішчук (у дагонку). Старая ведзьма!

Загароўская (усміхнулася). Дапякла! (Хітра.) Усе мяне вамі дакараюць, а толькі… Я нават не зважаю, што вас патурылі з праўлення… Яшчэ ёсць мажлівасць паказаць сябе, абы было жаданне… (Мятнулася Лучыніна і схавалася за будынінай, Загароўская яе заўважыла, але не падала віду.)

Анішчук (падсунуўся бліжэй да Загароўскай). Вы мяне кахаеце?

Загароўская. А вы мяне?

Анішчук. Кахаю.

Загароўская (усміхнулася). Двух, адразу? Як-жа гэта можа быць?

Анішчук (горача). Аксеня Змітраўна! Вас адну кахаю. Вы мне завязалі вочы, без вас я, як рыба без вады, задыхнуся. (Ішоў Бондар, але ўгледзеўшы пару, павярнуўся ўбок і знік.) Мне асабліва цяпер патрэбна моцнае апірышча. Калі ў вас ёсць сэрца, дык не адкідайце мяне.

Загароўская. А Лучыніну хіба вы не кахаеце?

Анішчук. Не. І я яе ніколі не кахаў. Больш таго, я яе зненавідзеў!

Лучыніна (не вытрымала). Як? (3 кулакамі кінулася да Анішчука.) А што ты тады гаварыў, калі ў Зялёных Лужках лез цалавацца. (Б‘е.) Думаеш, калі я дачка… дык з мяне можна насміхацца… Не на тую нарваўся!.. Я таксама чалавек!.. (3 слязамі на вачах.) Я… я даўно хацела да цябе дабрацца!.. (Угледзела Несцяровіча.) Добра! Я цябе правучу! Выведу на чыстую ваду… выкрыю ўсю тваю паганую натуру… (Пабегла да Несцяровіча, відаць, як Лучыніна ўсхвалёвана пра нешта