Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ТРЭЦІ

У калгасным садзе. Поруч з старымі пладовымі дрэвамі, усыпанымі антонаўкамі, слуцкімі бэрамі, сапежанкамі, растуць маладыя дрэўцы яблынь і груш, вішань. З аднаго боку ўзвышаецца помнік рускаму салдату Івану Дзянісаву. З другога боку бачны млын, зроблены з цэглы і накрыты чарапіцаю, там-жа электрастанцыя, ад якой ва ўсе бакі разыходзяцца правады, чутно, як працуе лесапілка. У цэнтры — школа, а каля яе хата-лабараторыя. Поруч з садам праходзіць гравійка, яна абсаджана вішнямі. У далечыні відаць скірды саломы, гудзе на полі электрычная малацілка. Здалёку даносіцца песня. З школы вышла задумённая Загароўская, яна села на лаўцы, трымае ў руках кніжку.

Загароўская (засмучоная). Вось і прышла сталасць, а толькі не прынесла яна палёгкі для сэрца. (Падумала.) І няўжо ён не бачыць, што я яго кахаю? Эх, Кірыла, Кірыла… Каб я магла, дык выняла-б сваё сэрца… на, любуйся, яно належыць табе!.. А можа ён робіць толькі выгляд, што не заўважае майго кахання… Хоць у апошні час ён стаў звяртаць больш увагі… (Схамянулася.) Ці можа гэта таму, што я… А мне толькі хочацца вырваць Лучыніну ад Анішчука… Шкода гэтай авечкі, якая можа трапіць у яго лапы… Дый для яго, Кірушы недагадлівага, стараюся… Паглядзім: хто каго? (Падумала.) І навошта я яго так пакахала? А цяпер пакутуй! (Падыходзіць Рыгорыха.)

Рыгорыха (села поруч з Загароўскай, штопае шкарпэтку, а потым паўз акуляр, якія ледзь ліпяць на кончыку носа, паглядзела на яе і хітра загаварыла,