Бондар. Я раблю так, каб сабе люба было паглядзець, і другому было што паказаць… (Падумаў.) І гумно пабудуем… Трэба рабіць добра і хутка…
Рымша (падышоў да Анішчука, і сурова загаварыў). Ты мне млына не чапай… (Падняў палку, круціць у руках.) А то я не Бондар, цацкацца з табою не стану… Такіх, як ты, якія страцілі сумленне, не пераконваць трэба, а прымушаць… Не прасіць, а загадваць… (Да Бондара.) Камандзір эскадрыллі… не бачу ўзлёту…
Бондар (спакойна). Не гарачыся, Рымша, разбярэмся…
Касперскі (перажывае). Гэта-ж, каб я ведаў… Браточкі!..
Рымша (да Анішчука, гнеўна). Да чаго давесці старога чалавека… (Кінуў злосны погляд на Бондара.) Дзіўлюся твайму супакою…
Бондар (ледзь не просіць). Гальяш Макаравіч! Пагарачышся — нашкодзіш. Тут крыкам не возьмеш. Трэба будзе Несцяровічу расказаць.
Анішчук. Раскажам.
Бондар. Разбярэцца. У Несцяровіча цвярозая галава. Пабольш-бы нам такіх людзей! (Паглядзеў.) Народ у зборы, пойдзем на сход. (Збіраюцца ісці.)
Касперскі (сам сабе). Чалавек разлічвае так, а выходзіць гэтак… Меркавалася, каб як найлепей было, а вышла зусім блага… (Чухае патыліцу.)
Рыгорыха (балюча). Не гаруй, стары, усё будзе добра… Перажылі горшае…
Касперскі. Такая ганьба на старасці год! Хабар даваў…
Рымша. Нічога: перамелецца, мука будзе… а з Анішчука, калі ён такім застанецца, парашок…
Касперскі (панура). Выходзіць, электрастан-