спрацаванымі рукамі і патухшымі вачыма. Кажу пра яго надпіс на кніжцы. А ён уздыхнуў і адказвае, — гэта было даўно, дваццаць год таму назад. Тады ён толькі месяц быў беспрацоўным, а цяпер вось ужо шосты, і надзеі цяпер на атрыманне работы няма ніякай, бо ёсць за яго маладзейшыя рукі, якія не маюць працы. Дык, вось яна, якая Амерыка!.. Хоць Амерыка і за акіянам, але мы яе наскрозь і нават болей бачым, а яны нас не, калі лезуць на ражон… Совецкага чалавека не паставіш на калені. Ён за сябе пастаіць!
Бондар (задаволена). І Рымша і Касперскі добра сказалі. (3 гонарам.) І наша культура вышэйшая… і мы мацнейшыя духам…
Касперскі (зноў успомніў сваё). Ага! Уласна кажучы гэта не падарунак, а пазычка для Бондара і Рымшы, людзі з вайны, пакуль стануць на ногі… потым аддадуць…
Анішчук. Перш падарунак, а потым пазычка… не ўдасца выкруціцца…
Касперскі (да Бондара). Я на свае вушы чуў, як Анішчук з Лучынінай змаўляліся… Яшчэ Лучыніна сказала: «Добры казыр!». (Шчыра.) Я хацеў было ўжо ўцякаць, але падумаў, што зраблю горш…
Лучыніна. Тата казалі, што ў вашай вёсцы здаўна хітрыкамі жывуць…
Бондар (падумаў). Лоўкі ход… (Сам сабе.) Паспрабуй давесці, што гэта не так…
Анішчук (наступае). Зноў-жа з млынам, хатай- лабараторыяй, абсадкай дарогі вішнямі, — можна і пачакаць, а ў яго адно за другім…
Бондар. Хваля хвалю даганяе.
Анішчук. Трэба гумно якое скідаць, а то жыта няма дзе складаць… (Хітра.) Ты ўсё робіш на паказ.