Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гайдук (падышоў, паведамляе). Кірыла Рыгоравіч! Закантрактаваў у соўгасе «Прысады» тысячу штук маладых яблынь і груш. Яшчэ ёсць вішні, сам Будзённы пазайздросціў-бы, але без твайго дазволу…

Бондар. Цярэнці Мітрафанавіч! А калі ты кінеш на конях ездзіць з ветрам навыперадкі… Тут ты не пытаеш дазволу?..

Гайдук (мнецца). Гэта мая слабасць: люблю — накарміць і праехаць… (Вінавата.) На гэты раз даруй… (Раптам.) Разгулялася жаробка «Аліса»… (Усе зарагаталі.) Дык як быць з вішнямі?..

Бондар (ледзь стрымаў усмешку). Возьмем і вішні… (Марыць.) Насадзім вішнёвы сад… абсадзім вішнямі дарогу… Прыгожа, калі зацвітуць вішні…

Анішчук. А чым ты будзеш расплачвацца?.. Адной МТС колькі трэба будзе аддаць хлеба!..

Ярашэвіч. Табе МТС спакою не дае… Прапашчы ты чалавек!..

Гайдук (да Анішчука). Эх, ты, дзеравеншчына!.. Каб не трактар, дык хіба мы сёлета апрацавалі-б столькі зямлі… несвядомасць!..

Бондар (упэўнена). На лета хопіць хлеба і дзяржаве, і МТС, і сабе.

Несцяровіч. Ну што-ж, мне патрэбна яшчэ прагледзець свае тэзісы. (Усміхнуўся.) Тут народ такі, што палец у рот не кладзі… (Пайшоў, а за ім Ярашэвіч і Гайдук.)

Анішчук (успомніў). Дык, значыць, я варона?.. (Да Бондара.) А ты хабарам займаешся… (Чуваць, як Гайдук ад‘ехаў.)

Бондар. Чым?

Анішчук. Узяткамі. (Усе насцеражыліся.) Унь у возе падрыхтаваны парсючок ляжыць. (Усе хвалююцца.)