Рымша (рады). І назавем электрастанцыю імем Івана Дзянісава. Так?
Бондар. І я пра гэта хацеў сказаць. Нашы думкі сходзяцца. Людзі ў гэтым нас падтрымаюць.
Несцяровіч. Гэта будзе ўшанаваннем памяці салдата.
Касперскі (нясмела). Можа-б і нас прынялі ў кампанію.
Бондар. Можна. Сёння-ж, пасля схода, на праўленні абмяркуем.
Рымша (паглядзеў на Загароўскую, да Бондара). А гатунковае насенне пшаніцы, якой мы сёлета засеялі тры гектары, аказваецца Іван Дзянісаў насіў у паходным мяшку. Варта, у гонар салдата, пабудаваць хату-лабараторыю.
Бондар (усміхнуўся). У хадатаі да Загароўскай падаўся. У яе іх і без цябе хапае. Пабудуем і хату-лабараторыю, але ў другую чаргу.
Несцяровіч (смяецца). Паспрабуй не пабудаваць, калі даў абяцанне дэлегацыі дзяцей. А вы, Аксеня Змітраўна, і ў далейшым так дзейнічайце! (Да Анішчука.) Ну, дык як грэчка? А рунь якая, добрыя ўсходы. І кукуруза паспела. Што вы скажаце ў сваё апраўданне? Поўны правал! (Усе напружана слухаюць.)
Анішчук. Ніякага правала! Паглядзім, які з гэтай руні будзе хлеб. (Важна.) Рана арла хаваць!..
Бондар. Ха-ха-ха! Арол з падрэзанымі крыллямі!.. А хутчэй, варона…
Несцяровіч (усміхнуўся). Нешта падобнае ёсць. (Чуцен звон бомаў.)
Ярашэвіч. Хто гэта з такім форсам пад‘ехаў?
Бондар (углядаецца). Будзёнавец, Гайдук, ён любіць ездзіць з ветрыкам… Сколькі я яму пра гэта гаварыў…