Анішчук (да Лучынінай). Прыдзецца ісці па банку!.. Справа тут зусім не ў бульбе і не ў жыце…
Несцяровіч (да Загароўскай). А вы нешта засумавалі, няма ранейшай весялосці.
Вясніна. Прышла сталасць і прынесла свае клопаты.
Загароўская. Я ўспомніла пра Івана Дзянісава.
Несцяровіч. Якога Івана Дзянісава?
Загароўская. Таго, што пад курганам ляжыць. Яму і другім такім мы абавязаны нашым жыццём. Мы жывем на зямлі, якая паліта крывёю рускага салдата.
Бондар. Адкуль вам вядома яго імя?
Рымша. Знойдзен салдацкі медальён. (Паказвае.) Быў падковаю ўціснуты ў зямлю…
Бондар (паглядзеў). Дзе вы знайшлі? (Перадае Несцяровічу.)
Рымша. Тут, каля млына. Вось у гэтым месцы. Выпадкам адкапаў…
Ярашэвіч. (успамінае). А як па-бацьку?
Загароўская. Паўлавіч.
Ярашэвіч. 3 сяла Дабрыніна, Слабадскога раёна, Горкаўскай вобласці?
Рымша. Так.
Ярашэвіч (панура). Я з ім разам вучыўся ў Ціміразеўцы. З першага курса пайшлі на фронт. (Уздыхнуў.) Куды яго лёс закінуў! Ён марыў ператварыць сваё сяло у квітнеючы сад… любімым яго дрэвам была вішня… «Сваімі рукамі, — казаў, — насаджу ў сяле Дабрыніна вішнёвы сад…».
Бондар (падумаў). Ну што-ж, Рымша, як не цяжка нам, але ў гонар салдата, які загінуў, адваёўваючы нашу зямлю, сёлета пачнем будаванне млына і пры ім электрастанцыі.