Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгорыха (з замілаваннем глядзіць на сына). Але як ён за гэты час асунуўся, зблажэў і вочы ўваліліся.

Бондар (да Несцяровіча). І ўсё-ж, Раман Мікалаевіч, хоць вопыт Вясніной і ўдаўся, але паўтараць — не будзем… (Упэўнена.) Цяпер для мяне сакрэт ясны… гатунак бульбы… угнаенне… апрацоўка поля… А вось з жытам яшчэ трэба ламаць галаву…

Анішчук (да Бондара). Столькі затрачана сіл і энергіі, і ўсё ўпустую… Зломіш ты сабе галаву з сваімі «эксперыментамі»…

Ярашэвіч (да Анішчука). Бондар ідзе ў правільным кірунку і ён даб‘ецца свайго… Тут многае значыць вера ў сваю справу… А ў Бондара яна падмацавана навуковымі дадзенымі…

Анішчук. Няма ў навуцы такіх дадзеных, што на нашай зямлі можна зняць такі ўраджай, які ён запланаваў…

Ярашэвіч. Тым горш для навукі…

Анішчук. Галаву кладу на калодку, што такога ўраджаю не ўзяць…

Бондар (усміхнуўся). Варта такую галаву адцяць… каб не замінала…

Анішчук. Падвядзеш ты і сябе, і бюро райкома…

Ярашэвіч. А я Бондару веру.

Бондар. Дзякую, Віктар Сымонавіч! (Моцна цісне руку.) Шчыра дзякую!

Несцяровіч (падумаў). Рашэнне бюро райкома застаецца ў сіле. Трэба смялей дзейнічаць!

Вясніна (горача). А я ўсё-ж буду рабіць вопыты. Наша праца ў гэтым годзе цалкам апраўдалася. Бульба ў гаспадарцы вялікая справа.

Бондар. Так. Але галоўнае — хлеб…