Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Несцяровіч (да Бондара). Вітаю! (Цісне яму руку.)

Рыгорыха (рада больш за ўсіх). Сыночак, Кірыла, падзякуй Настасю Піліпаўну за клопаты.

Бондар (да Вясніной). Мне хочацца не толькі ёй падзякаваць… (Наблізіўся.)

Загароўская (крыкнула). О-ой! (З яе рук выпала бульбіна.) Як пячэцца!..

Рымша. У агні была. (Да Бондара.) А-ай! Наступіў на мазоль!..

Бондар (да Рымшы). Прабач! (Усе ядуць бульбу.)

Несцяровіч. Шкада, што не затрымаў экскурсію.

Рымша. Камісію. Я для яе пёк.

Несцяровіч. Не камісію, а экскурсію. Прыехалі, каб паглядзець рунь. (Усе здзіўлена глядзяць, яны не чакалі такога павароту.)

Анішчук (да Лучынінай). Што-ж ты пляла?.. Бачыла, якая вышла закрутка!..

Лучыніна (паціснула плячмі). Казалі…

Рымша (да Бондара). Дык, кажаш, знялі?

Несцяровіч (здзіўлена). Каго знялі? Хто?

Рымша. Бондара. На бюро райкома.

Несцяровіч. Ніхто Бондара не знімаў.

Рымша. А хіба не стаяла пытанне?

Бондар. Стаяла.

Рымша. І што?

Бондар. Надавалі па карку і сказалі будзь здароў.

Несцяровіч (усміхнуўся). Здаецца і ты ў даўгу не застаўся, добра сыпануу… Васцёр!.. За словам у кішэню не лазіш…

Рымша. А што з пяцігадовым планам калгаса?

Бондар. Зацвердзілі.

Касперскі (да Рыгорыхі). А ты гаварыла.