дзяцей пайшла ў лес, каб зрабіць вянок. Калі я вярнулася, дык дзеці ўжо насыпалі цэлую «гару», і я стала падсыпаць. Так курган совецкаму воіну стаў расці і расці.
Рымша (выграб з прыску бульбу, яна гарачая, падкідае ў руцэ). Гатова! А іх усё няма? Паспытайце, Аксеня Змітраўна, тут і вашай працы шмат.
Загароўская. Але больш за ўсё Вясніной, калі не лічыць Бондара.
Рымша. Не будзем спрачацца, пакаштуйце.
Загароўская. Добра. (Прыглядаецца.) А вунь і яны ідуць. Першую бульбіну камісіі.
Вясніна (хутка падышла, да Рымшы). Гатова?
Рымша. Даўно.
Вясніна (паведамляе). Сакратар райкома будзе сход праводзіць. (Трымае ў руках аб‘яву.) Прачытае даклад на тэму: «Вучэнне Леніна Сталіна аб пабудове комунізма ў адной краіне».
Рымша. О, гэта цікава! Тады Несцяровіч сапраўды разумны чалавек, калі падзейнічала крытыка, а то ў нас некаторыя да крытыкі глухія. Крытыкуй і сам прыслухоўвайся да крытыкі. Моцныя людзі не баяцца, калі іх крытыкуюць, — гэта ім толькі дапамагае расці і ісці наперадзе другіх. (Падышлі: Несцяровіч, Ярашэвіч, а неўзабаве Бондар, Анішчук, Лучыніна, Касперскі і Рыгорыха.)
Вясніна (да Несцяровіча). Раман Мікалаевіч! Дазвольце вас пачаставаць бульбай, якую хацелі заараць.
Несцяровіч (разглядае). Адну такую знайшла? (Абскрабае ножыкам.)
Вясніна. Усю камісію накормім. (Рымша дастае печаную бульбу.)