Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пшаніца, шматгадовае жыта і лён-даўгунец; мне спатрэбілася чатыры гады, каб вывесці яго пшаніцу. Але зерне дарма не прапала!

Рымша. Дык вось адкуль у вас такая пшаніца! (Падумаў.) А да гэтага вы займаліся вопытамі?

Загароўская (прызналася). Ніколі нават у галаву не прыходзіла гэтая думка.

Рымша. Вось яно, жыццё чалавечае!.. (Падумаў.) А бацькі салдата, ці жонка з дзецьмі, або сёстры атрымалі паведамленне: «Загінуў без вестак», і ніхто з іх не ведае, дзе ён склаў галаву. (Разважае.) Калі пад Сталінградам совецкі салдат абліваўся крывёю, стоячы на смерць, дык амерыканцы нажываліся на свіной тушонцы, а англічане збіраліся ваяваць да апошняга рускага салдата. А цяпер яны пагражаюць нам новаю вайною. Што-ж, як Бондар кажа: «У першую сусветную вайну Расія выпала з капіталістычнай вупражы, у другую, палова Еўропы…». (Разглядае медальён.) Наш святы абавязак зрабіць салдату помнік. А калі пабудуем млын і пусцім электрастанцыю, якая дасць святло нам і бліжэйшым калгасам, назавем яе імем Івана Дзянісава.

Загароўская (з захапленнем). Правільна! І хату-лабараторыю таксама… Чалавек ваяваў, а марыў аб мірнай працы… Ён хацеў жыць, каб быць карысным людзям, а жыць не давялося…

Рымша. А скажыце, Аксеня Змітраўна, як вам прышла думка насыпаць курган. (Папраўляецца.) Курган… Івана Дзянісава. Усе кажуць, што гэта вы пачалі.

Загароўская. Па праўдзе сказаць, я і сама не ведаю, як гэта вышла. Пачалося з малога, а вырасла ў вялікае. Увесну сорак пятага года я з дзецьмі прышла, каб прыбраць магілу салдата. За зіму магіла ўвалілася. Я сказала, што трэба падсыпаць зямлі, а сама з групай