можаце параўнаць з нашай краінай. Кажуць у Еўропе прыгожа?
Рымша (ажывіўся). Параўнаць? Ні ў якое параўнанне Еўропа з нашай краінай не ідзе. Тут шырыня, прастор, адчуваеш, што ты чалавек. Паверце мне, Аксеня Змітраўна, што нідзе на свеце няма прыгажэйшай за нашу краіны, тут так вольна дыхаецца. Вось я ляжаў у акопе і ўспамінаў пра гэты стары млын, які парос зялёным мохам, — тады я не ведаў, што буду млынаром, — мне здаваўся наш край казкай. Я тады падумаў, можа гэта таму, што я на чужыне. Адно-ж прыехаў дамоў, і пачуццё не змянілася. (Марыць.) Вось толькі хочацца замест старога млына пабудаваць новы. (Таямніча.) Давайце ўмовімся, што вы падтрымаеце мяне ў гэтай справе, — а я ў даўгу не застануся. (Горача.) Даю вам слова — дапамагчы схіліць Бондара пабудаваць хату- лабараторыю, насадзіць сад. Абвесцім «Тыдзень саду» і пасадзім столькі, што вам нават не снілася. Вам падабаецца, як цвітуць вішні?
Загароўская (заморгала вачыма, рада). Вельмі.
Рымша. І мне таксама. (Зноў пра сваё.) Падумайце самі: вады тут хапае, нашы дзяды вымушаны былі зрабіць адвод, яны таго нават не падазравалі, што можна скарыстаць ваду для таго, каб даць людзям святло. (Углядаецца.) Што гэта? (Падняў, разглядае.) Салдацкі медальён? (Асцярожна раскруціў, выняў паперку, чытае.) «Дзянісаў Іван Паўлавіч, Горкаўскай вобласці…» (Паклаў у кішэню.) Мусіць, нехта згубіў.
Загароўская. Не! (Усхвалёвана.) Гэта, пэўна, дакумент таго салдата, які пахаваны на скрыжаванні дарог. (Успамінае.) Так. У яго тады ў кішэні быў знойдзены кавалачак канверта са зваротным адрасам: «Горкаўская вобласць…». (Пауза.) А ў яго рэчавым мяшку былі тры пакуначкі, у якіх аказалася гатунковае насенне: