Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лучыніна. Што ты! (Падумала.) Але і Бондар — усім вам дасць рады.

Анішчук. Ці дасць?

Лучыніна. А што вы яму зробіце? Не вырасла бульба — вопыт не ўдаўся. Не ўзышло жыта — вымакла.

Анішчук. Значыць, не выканаў свайго абяцання перад дзяржавай. Тады, на бок Бондар… спакайней жыць будзе…

Лучыніна. Нешта не верыцца, каб ты яго адолеў.

Анішчук (не слухае яе). Можна і раней яго абярнуць!.. Тады менш будзе калатні, цішэй і вальготней… (Таямніча.) Для гэтага варта… (Раптам.) Унь у тым возе ляжыць яго смерць. (Касперскі пачуў, насцеражыўся.)

Лучыніна. Не разумею.

Анішчук. Касперскі прывёз Бондару хабар.

Лучыніна. Жыта?

Анішчук. Не, падсвінака.

Касперскі (сам сабе). Сумленнем на абедзве нагі кульгае. Калі чалавек пасклізнецца, дык цяжка ўтрымацца, каб не ўпасці. І ўсё прагнасць, дух кулацкі…

Лучыніна. Не паверу.

Анішчук. Ідзі сама паглядзі.

Лучыніна. Навошта гэта Касперскаму рабіць?

Анішчук. Каб даў Бондар людзей, дапамагчы цагельню пабудаваць.

Лучыніна. Дык-жа Касперскі дапамагаў Бондару вазіць торф пад жыта.

Анішчук. А колькі ў Касперскага людзей, раз-два і аблічыўся, калгас невялікі, а ў нас гігант. Такая сілішча! Касперскі дзялок, задарма парасяці не павязе…

Лучыніна. А-а-а. Лоўка ты прыдумаў. Добры козыр!

Касперскі (разважае). От дзе хвіга, дык хвіга… (Паківаў галавою.) Ая-я-яй, што сталася з чалавекам…