Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Загароўская. Па ўсяму відно, што вам да спадобы чужыя пакуты. (Зласліва.) Што-ж тады было ў маладосці, не аднаму разбілі сэрца!

Вясніна. Дзякую! Хто-ж гэта кабеце ў гадах так адказвае? Ой, ягадка!

Загароўская (зласліва). Няхай сабе, а толькі што вам да гэтага!.. (Пайшла.)

Вясніна (усміхнулася). Дарэмна дзяўчына гарачышся. Ніхто ў цябе твайго не адбярэ. (Пайшла ў другі бок.)

Касперскі. Чаго яны? Суперніцы?

Рымша (кладзе бульбу ў прысак). А хто іх разбярэ, заўсёды спрачаюцца, і што далей, то больш злосна. Калі Загароўская скажа — так, дык Вясніна абавязкова — гэтак. Нейкая, мусіць, ёсць закавыка! (Падумаў.) Але калі возьмуцца што рабіць, ажно пыл курыць!

Касперскі (разважае). Кажаш, і Вясніна не папусціцца, і Загароўская не саступіць. (Падумаў.) А-а-а. Пэўна Бондар усяму прычына. Жыццё бярэ сваё! Цікава, што з гэтага будзе? (Пайшоў на мост.)

Рымша (сам сабе). І сапраўды, у чым справа? Няўжо Бондар стаў наўпоперак іх дарогі? А мяне, значыць, зусім не прымаюць у разлік. Қаму я патрэбны!.. (Падклаў агонь, сеў, закурыў, паціху напявае салдацкую песеньку «Махорачка».)

Анішчук (падышоў з Лучынінай да берага рэчкі, селі). Дык, значыць, бацька крыўдзіцца на нас? (Касперскі сядзіць каля дрэва.)

Лучыніна. Як не крыўдзіцца, калі Бондар адабраў назад усю прыараную з твайго дазволу зямлю, яшчэ і пастрашыў, што падасць на суд — за раскрадванне калгаснай маёмасці.

Анішчук. Бацька часам не прагаварыўся, што гэта зямля колісь з мае згоды аддадзена.