Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыгорыха (падышла). У сваім агародзе накапала?

Вясніна (паведамляе). Ды не, з поля, тая, якую падкопвалі.

Рыгорыха. Няўжо? (Цалуе Вясніну, выцірае рогам хусткі вочы.) А дачушка мая, а родненькая, такая радасць… (Падыходзіць Загароўская.)

Вясніна (лупае вачыма). За што?

Рыгорыха. Як за што, гэта-ж ты завадатар… Ты падала думку Кірылу, што можна падкапаць бульбу… простая справа, а такая карысць у гаспадарцы…

Касперскі (усміхнуўся). От каб такую нявестку займець… (Лёгка штурхнуў локцем Рыгорыху.) Як ты глядзіш? Не блага!

Рыгорыха. Гэта іх справа, але я лепшай нявесткі не жадаю… (Загароўская аж неяк страсянулася, прыкусіла губу.)

Рымша. Дык раскладаць агонь?

Вясніна. Ага!

Рыгорыха (напалохана). Тут? Каля будынку? Яшчэ іскру куды занясе? Не хапала напасці!

Вясніна (не чула, што Рыгорыха сказала.) Спячэм бульбу і паднясем камісіі на талерцы. (Хоча лажыць у пясок.)

Рымша (раскладае агонь). О, не! Дазволь мне гаспадарыць. Бульбу паложым у гарачы прысак.

Вясніна. Анішчуку я сама падам бульбіну.

Рымша. Гэта будзе для Анішчука і яго кампаніі нешта накшталт хвігі на талерцы. (Рогат.)

Рыгорыха (ёй, відаць, карціць хутчэй пабачыць сына, яна прыклала руку да ілба, а потым загаварыла). Штосьці Кірылы доўга няма? (Угледзела Загароўскую.) Гэта вы, мусіць, Аксеня Змітраўна, гулялі на полі?

Загароўская. Я.

Рыгорыха. А што гэта за дзяўчына была з вамі?