Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падобныя Анішчуку, якія хочуць «спакойна жыць», шмат вылілі на галаву Бондара гразі.

Рымша. Дзіва! Колькі яму каштуе жыта.

Касперскі. А ў чым справа?

Рымша. Без дазволу райза абмяняў у соўгасе ў суседнім раёне на гатунковае і засеяў увесь палетак, а яно неяк не дружна ўзышло.

Касперскі. А цяпер выраўнялася. Куды лепшая рунь за нашу.

Рымша. Потым не далі ў раёне электрастанцыі, дык ён прадаў Ленінграду бульбы і выпісаў адтуль электрастанцыю.

Касперскі. І ў гэтым няма нічога благога.

Рымша. Але начальству не падабаецца, калі насупраць іх ідуць.

Касперскі. Гледзячы якое начальства. Несцяровіч-жа не такі.

Рымша. Дык-жа і самога Несцяровіча Бондар падчапіў. (Хутка падыходзіць Вясніна, яна нясе кош бульбы.)

Вясніна (рада, як малое дзіця). Бачылі? (Яна ніяк не можа аддыхацца.)

Касперскі (разглядае). От гэта бульба!

Рымша (любуецца). Уяўляю, як будзе рады Кірыла Рыгоравіч, колькі прынесла яму пакуты гэта бульба. Яна яму даражэй золата!

Касперскі. Пашанцавала Бондару, рад за яго. (Ідзе Рыгорыха, яна, прыклаўшы руку да ілба, углядаецца ў бок дарогі.)

Вясніна (гукае). Цётка, Рыгорыха! (Падняла кош над галавою.) Глядзіце!

Рыгорыха. Што, дзіцятка! Яблыкам хочаш пачаставаць? Зубы ў мяне благія, па кутках адны карэньчыкі тырчаць…

Вясніна. Бу-у-льба!