Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Касперскі (здзіўлена). Не можа быць! Сакратар райкома разумны чалавек, няўжо не разабраўся.

Лучыніна. За што купіла, за тое і прадала… Прыехаў старшыня сельсовета з раёна, расказваў…

Вясніна (задумалася). А ён такі званіў з сельсовета, што павінна быць камісія…

Анішчук. Значыць, факт… (Да Касперскага.) І твой кабанчык не да рэчы…

Касперскі (заклапочана). Што-ж ён цяпер будзе рабіць?

Анішчук. Бондар не прападзе, паедзе ў горад, атрымае пасаду, ажэніцца і ціха будзе жыць… Спакой патрэбен чалавеку, адпачынак, перадышка… Ён доўга быў у горадзе, адарваўся ад вёскі, не ведае, чым народ жыве…

Вясніна. Ты ведаеш!?

Касперскі. Для такога чалавека, як Бондар, нічога не пашкадую, гатоў апошнім падзяліцца. Чалавек ён выключны!

Анішчук (зласліва). Выключны! Года не пабыў старшынёю, а ўжо возяць падарункі… А мяне дакараў, што я на полі агародчык зрабіў… (Пайшлі з Лучынінай.)

Касперскі (наўздагон). Шэльма! Ён усё гатоў збэсціць.

Вясніна. Гальяш Макаравіч! Родненькі! Ці ёсць у цябе дровы?

Рымша. А што?

Вясніна. Я выкапаю некалькі карчоў і спячэм бульбы… Для Кірылы Рыгоравіча будзе вялікая радасць… Хоць не прапала дарэмна праца.

Рымша. Для Бондара ўсё гатоў зрабіць. (Ідзе, сячэ корч, а Вясніна пайшла капаць бульбу.)

Касперскі (цяжка ўздыхнуў). Эх-ха-ха! (Сам сабе.) Не чакаў я такога павароту. Відаць, што людзі,