Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вясніна. Кірыла Рыгоравіч вас паважае, можа і згодзіцца ўзяць.

Касперскі. А што калі маці адвезці?

Вясніна. Што вы, без сына яна і да двара не падпусціць. Дзіўныя яны людзі! Усё лепшае ў чалавеку можна знайсці ў гэтай сям’і.

Касперскі. Дык парайце, як лепей зрабіць. (Нібы апраўдваецца.) Жонка прыстала — завязі…

Вясніна (падумала). А вы скажыце, што пазычаеце. (Пауза.) А добра вы тады нам дапамаглі, на ўсё поле навазілі ўгнаення.

Касперскі. А як? Не сапсулі бульбу?

Вясніна. Ого! Паглядзелі-б вы, якая парасла, увосені запросім на печаную бульбу. (Ухапілася за гэтую думку.) Раскладзем вялізны касцёр, напячэм сопкай бульбы і запросім з бліжэйшых калгасаў гасцей. Вось гэта будзе сапраўдная перадача вопыту! Хоць можна і сёння… Старшыня сельсовета званіў, што едзе камісія для праверкі… А што, каб пачаставаць цяпер той бульбай, якую Анішчук хацеў заараць… Бондар не будзе на мяне сварыцца, калі я для пробы выкапаю некалькі карчоў… (Ідуць пад ручку Анішчук з Лучынінай, калі ўгледзелі людзей, разышліся.)

Рымша (падыходзіць да Вясніной, аддае торбачку.) Дзякую, Настася Піліпаўна, падмацаваўся.

Анішчук (падыходзячы, да Вясніной, зласліва). Падкармліваеце? На два франты працуеце? Зайздросныя вочы! Здаецца, праглынула-б увесь свет…

Вясніна. Сам кідаецца ва ўсе бакі, — куды вецер, туды і ён…

Анішчук (пагардліва). А парсючка, Касперскі, можаш везці назад…

Касперскі. Чаму?

Анішчук (паведамляе). На райкоме, кажуць, Бондару добра наламалі бакі і знялі з старшыні.