Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Анішчук (прывітаўся). Пагуляйце ў нас, увечары станцуем «Мазурку». (Ідуць на мост.)

Лучыніна. Ах, як мне падабаецца гэты танец, а толькі не магу застацца, увечары адна буду баяцца ісці дахаты.

Анішчук (паглядзеў, ці няма каго блізка). А я цябе правяду! (Знікаюць.)

Касперскі (да Рымшы). Хіцёр! Пры людзях Анішчук з ёю на «вы», а як адышоўся, дык адразу перайшоў на «ты».

Рымша. Ён, мусіць, толькі з ёю падражніваецца, а сам цэліць да Загароўскай падабрацца…

Касперскі. А хіба ты яе ведаеш?

Рымша. А чаму не знаць?.. Гэтая самая «мушка» ў яе блудзіць, з шыі на твар, дзе Анішчук зажадае, там яна яе і пасадзіць… (Падыходзіць Вясніна.)

Вясніна (да Касперскага). Добры дзень! А ты, Гальяш, усё-ж пусціў млын. (3 замілаваннем глядзіць на яго.) А ці еў што?

Рымша (выцер спацелы лоб). Паверыш, забыўся, — не было калі пра гэта думаць.

Вясніна. Дык я табе прынесла перакусіць.

Рымша (перамяніўся, упіраецца). Што вы, Настася Піліпаўна, чым я вам аддзячу?

Вясніна. Вазьмі! Можа калі змелеш удаве без чаргі?..

Рымша (бярэ скрутак). Абы што было малоць. (Сілкуецца.)

Касперскі (з Вясніною адышліся, падміргнуў). Сардэчныя справы?

Вясніна (уздыхнула). Куды мне! Я, як маці, клапачуся. Такіх людзей, як Бондар і Рымша, трэба берагчы, іначай яны хутка згараць. Людзі з вайны, трэба падкарміць, а тут нястача. У таго адна маці старая, а ў гэтага зусім нікога няма. У блакадзе загінулі. Або-