дзяцей пабудаваць хату-лабараторыю… А адносна асабістага жыцця, дык гэта ўжо зусім не ваша справа! Ну і пакахала… (Адвярнулася.) А толькі…
Вясніна. Бачылі вы яе! Дык і я сваю справу раблю, мая брыгада не горшая за іншыя, але часам прыходзіцца і за другое брацца.
Анішчук. Вось дык характар! (Да Несцяровіча.) Не думаю, каб вам гэта спадабалася.
Несцяровіч. Яна праўду сказала. А праўда вочы коле. (Пауза.) Настася Піліпаўна! Я хацеў-бы вам прапанаваць паехаць на абласную нараду перадавікоў сельскай гаспадаркі. Як вы на гэта глядзіце?
Вясніна. Не паеду.
Несцяровіч. Чаму?
Вясніна. Як-жа гэта без мяне тут будуць? Столькі цяпер работы!
Бондар. Справімся.
Вясніна. Якая я перадавічка!? (Паказвае на Анішчука.) Трэба паслаць Андрэя Пятровіча, ён любіць ездзіць, хоць карысці ад яго ніякай. У адно вуха увайшло, а у другое вышла. (Усміхнулася.) Ён да таго прывык сядзець у прэзідыумах, што неяк на жаночым сходзе яго туды ніхто і не выбіраў, а ён падняўся на сцэну і сеў за чырвоным сталом. (Чуваць шамкі.) Што гэта? (Прыслухоўваецца.) Вяселле якое?..
Анішчук (зласліва). Ёй і ў сне сняцца вяселлі.
Вясніна. А што-ж, я не манашка, а звычайны чалавек. Люблю жыццё.
Анішчук. У Еўропе жанчыны не такія… Зойдзеш у кватэру: сарамлівыя кабеты — вочкі строяць… А ў нас прастата…
Вясніна (з гордасцю). Нашы жанчыны, калі трэба было, з вінтоўкай у руках абаранялі свабоду… А вочкі строіць — не такая вялікая навука… патрапім… абы было каму…