Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кампаніі, у гэтым бачу я, як кажа Бондар, пачатак канца нашага адставання… Няхай гэта будзе сказана ў добры час…

Анішчук (да Несцяровіча). А мне такія характары не падабаюцца. Я прайшоў усю Еўропу.

Вясніна (пачула). А ты, Анішчук, памаўчаў-бы, калі я гавару. Тое, што ты прайшоў амаль усю Еўропу — чэсць і слава табе, але калі ты носішся з Еўропай, як курыца з яйцом, то гэта мне зусім не да спадобы. Мы першыя пабудавалі соцыялізм і вызвалілі старую Еўропу ад гітлераўцаў… А ён — у Еўропе тое, у Еўропе гэта, а сам на бок: стаміўся, трэба адпачыць, зрабіць перадышку… Еўропа павінна браць з нас прыклад, а не мы з яе… Ці-ж я, якая толькі скончыла чатыры класы, павінна цябе вучыць… Добра, што пабыла амаль тры гады ў лесе, там прайшла другую школу… Камісар у нас быў… сапраўдны чалавек!.. Мы не толькі ваявалі, але і вучыліся. А за аднаго вучанага, дзесяць нявучаных даюць, дый то не бяруць.…

Загароўская. Села на свайго коніка, цяпер пойдзе смаліць.

Вясніна (да Загароўскай). З некаторага часу ты, паненка, раскісла… Калі пакахала каго, дык скажы пра гэта поўным голасам, — трэба жыць, а не гібець… Адным каханне — на карысць, а другія — вянуць… (3 дакорам.) Колькі таго лёну на вопытным участку, і той свірэпаю зарос… А дзеці сабак ганяюць… Зноў-жа з абсадкаю гравійкі дрэвамі, план правалены… З такою працаю не бачыць табе хаты-лабараторыі…

Загароўская (горача). Я сваю справу раблю і хопіць з мяне. Школа — на першым месцы ў раёне! (Пакрыўджана.) А што да вопытаў, дык я магу імі і не займацца, калі так цяжка калгаснікам для сваіх-жа