Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лабараторыю(Хітра.) Можа тады скончацца вашы спрэчкі…

Бондар. Хіба я адмовіў, але ўсё адразу не ухопіш. (Падыходзіць Вясніна.)

Вясніна. Добры дзень!

Несцяровіч (вітаючыся). А-а-а, таварыш Вясніна! Дзень добры! (Пауза.) То як па-вашаму, зніме Бондар запланаваны ў пяцігадовым плане калгаса ўраджай?

Вясніна (падумала, упэўнена). Зніме нават большы, калі працаваць з аганьком… (Да Анішчука.) А толькі ў нас ёсць людзі: ні рыба, ні мяса… А нябось лезуць з сваім носам: угнаенне адмяніў вазіць… хацеў бульбу заараць… (Да Бондара.) А ён апусціў рукі, я яго так-бы страсянула, ажно моташна было!.. (Да Несцяровіча.) Што вы на мяне так глядзіце?..

Несцяровіч. Любуюся вамі, падабаюцца мне людзі з такімі характарамі.

Загароўская. Яна ў нас упартая.

Вясніна (згадзілася). Упартая. (Да Бондара.) Мая брыгада ў зборы — пойдзем разбіваць торф. А толькі, колькі яго: няма разгарнення…

Несцяровіч. Вы нешта яшчэ хацелі сказаць?

Вясніна (узрушана). Хацела, але не ведаю, ці правільна мяне зразумееце.

Несцяровіч. Дык гаварыце.

Вясніна. Я жанчына простая і не ўмею крытыкаваць з выбачэннем.

Несцяровіч. Нічога.

Вясніна. Раман Мікалаевіч! У чым справа, чаму гэта ў нас так павялося, што з намі гавораць прадстаўнікі з раёна толькі тады, калі праводзіцца якая-небудзь кампанія. Так ад кампаніі да кампаніі і жывем, і рэдка бачым у сябе кіраўніцтва. Таму, мусіць, і раён наш на апошнім месцы. (Пауза.) А добра, Раман Мікалаевіч, што вы да нас заглянулі, калі не праводзіцца ніякай