чальную запіску да пяцігадовага плана калгаса. Там ўсё прадугледжана: і апрацоўка поля, і ўгнаенне, і падкормка, і гатункі насення, і праполка… Шмат працы! І праца цяжкая… А толькі ў нас усё ёсць для таго, каб у будучым годзе атрымаць такі ўраджай. (Задуменна.) Засеяць не штука, але як засеяць…
Анішчук (ухапіўся, як тапелец за саломінку). Во, во!.. (Зласліва.) Чаму Вясніной не падтрымаць? Такі дзяцюк!..
Бондар (абурана). Я меркаваў, што ты толькі абленаваўся, адно-ж ты… (На момант запнуўся.) Ты, Анішчук, як наравісты конь, які ўсё верне убок і стрыжэ вушамі… Падумай добра, Андрэй Пятровіч…
Анішчук (загарэўся). Ого! Куды хваціў! Я можа не меншы патрыёт сваёй радзімы, чымся ты…
Бондар (спакойна). Патрыятызм праяўляецца не толькі ў тым, як ты гаворыш, а як ты робіш… Мала клясціся, што ты любіш радзіму, трэба гэта паказаць на справе… Вось Вясніна не крычыць аб патрыятызме, а больш за цябе робіць… (Паказвае на сшытак.) Аддай дзяўчыне яе працу і больш ніколі і нікога не прымушай, каб тое, што ты павінен сам рабіць, за цябе другія рабілі…
Анішчук (злосна). Чаго ты да мяне чэпішся? Што ты маеш?
Бондар. Хачу, каб ты стаў чалавекам, які дбае пра заўтрашняе.
Загароўская. Не вялікая асалода ляжачага біць.
Бондар. Не так лёгка яго паваліць. Старое — жывучае. Дрэва з дуплом скрыпіць, верхавіна сохне, а глядзіш — унізе пусціла зялёныя атожылкі.
Несцяровіч (падумаў). Вось што, Кірыла Рыгоравіч, усё-ж Загароўскай трэба дапамагчы… Я сёння бачыў яе пшаніцу… Аксеня Змітраўна з дзецьмі робіць вялікую справу… Неабходна будзе пабудаваць хату--