Ярашэвіч. Як высвятляецца, дык фактычна Вясніна з сваёю брыгадаю даглядала за вопытным полем, а Анішчук не сеяўшы жаў…
Бондар. Так.
Несцяровіч (да Бондара). А як будзе з жытам? Засееш поле? Галоўнае — хлеб. Сам пішаш у артыкуле: трэба вылезці з-пад саламяных стрэх; калі будзе ў дастатку хлеба, хутчэй гэта зробім. Хто мае хлеб, той гаспадар становішча.
Бондар. Слова, дадзенае таварышу Сталіну, выканаю.
Ярашэвіч. А ўгнаенне на поле навозіш? Я цярпець не магу тандэтнай работы.
Бондар. Усё будзе зроблена.
Ярашэвіч. Паглядзім! (Да Анішчука.) А твае мне штучкі не падабаюцца. Зломіш галаву! (Знікае.)
Бондар (да Анішчука). Ну? А што на гэта скажаш?
Анішчук. Дык-жа мы, здаецца, з табою ўдвух падлічвалі. (Зласліва.) Залішне хваціў недавучаны аграном… Хіба наша зямля, — гэта-ж пустэча, — можа даць такі ўраджай… Ніколі!..
Загароўская (да Несцяровіча). Тут і мне не верыцца. Не падумаўшы, Кірыла Рыгоравіч, назваў лічбу…
Анішчук (з выглядам знатака). І што было-б са мною згадзіцца… Я ўжо колькі год практыкую… (Важна.) Са мною раённыя аграномы раіліся… Дый кіраўніцтва раёна да гэтага часу не абыходзіла… А ён такую важную справу з Вясніною вырашае…
Загароўская (адчуваецца дакор). З Вясніною падружыў…
Бондар (да Несцяровіча). Раман Мікалаевіч! Перш чым даць слова таварышу Сталіну, я раіўся з людзьмі, і ў першую чаргу з Вясніною, — яна мяне падтрымала. У мяне ўсё дакладна распрацавана. Прачытайце тлума-