Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гайдук (дабрадушна бубніць). Будных дзён яму мала… Хоць, будзем святкаваць тады, калі паставім гаспадарку на ногі…

Бондар. Правільна! Будзе і на нашай вуліцы свята…

Анішчук (да ўсіх). Бачылі, як ён дзейнічае! Нібы магнітам прыцягвае да сябе людзей… (Падумаў.) І людзям, і коням трэба перадыхнуць…

Гайдук (перамяніўся). Эх ты, дзеравеншчына!.. Дай каню добры харч і кладзі на воз як павезці… Конь воза не баіцца…

Анішчук (голасна). А людзі?

Гайдук. Людзі самі за сябе пастаяць. (Да Бондара.) Дакуль вы гэтага партуніста будзеце цярпець у праўленні? (Пайшоў.)

Несцяровіч. А як па-твойму, Кірыла Рыгоравіч, падкапаная бульба вырасце?

Бондар. Яшчэ якая! Гэта дарма, што яе патрывожылі, затое як акучылі…

Анішчук (скептычна). Наватары!? (3 гонарам.) Я ўжо колькі гадоў раблю вопыты з жытам, і ўсё не адважваюся вынесці на поле…

Бондар (махнуў рукой). І ты ніколі яго не вынесеш. Ва ўсякай справе патрэбна рызыка. А ў цябе ўсё: «Як-бы чаго не выйшла…».

Несцяровіч (да Бондара). А што будзе, калі ў цябе нічога не выйдзе?

Бондар. Галаву даю на адрэз.

Несцяровіч. Ну што-ж, паглядзім, жадаю табе поспеху.

Анішчук. А я неяк на нарадзе гаварыў з адным прафесарам, дык ён сказаў, што з гэтага, відаць, нічога не выйдзе… Дый клопатаў багата… (Асцярожна.) Ці варта рызыкаваць?