Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніякай далікатнасці… Што на розуме, тое і на языку… (Разглядае сшытак.)

Бондар. Ты далікатны! Так і выкіроўваеш, каб на баку паляжаць. Да таго ж, лянота думаць… аднаасобніцкія настроі…

Анішчук (перабіў). Ты ў нас гаспадар, столькі бульбы сапсуць.

Ярашэвіч (хутка падышоў, абурана). Таварыш Бондар! А як па-вашаму завуцца тыя людзі, якія даюць абяцанні і іх не выконваюць?

Бондар (відаць унутранае хваляванне). Балбатуны. А толькі я да іх, Віктар Сымонавіч, не належу. (Пакрыўджана.) І я не заслужыў таго, каб са мною на «вы» перайсці. (Падбягае ўсхваляваны Гайдук.)

Гайдук. Кірыла Рыгоравіч! Што-ж гэта робіцца? Зноў коней запрагаюць? Цэлае лета ў хамуце. Ушчэнт заганяем коней… Будзённы ніколі так не рабіў.

Бондар (голасна). Успомні, Цярэнці Мітрафанавіч, што было на Поўдні, калі гналі Дзенікіна цераз Данбас… Колькі дзён коні былі пад седламі?..

Гайдук (падкручвае вусы, важна). Тады была другая справа…

Бондар. А цяпер пасляваенная пяцігодка, трэба хутка аднавіць разбураную немцамі сельскую гаспадарку. Краіне патрэбен хлеб.

Гайдук (пераступае з нагі на нагу). Дый наш зямляк, генерал Вяршынін, піша (паказвае пісьмо) берагчы каня… (Важна.) А мы з Вяршыніным у дзяцінстве разам у гарадкі гулялі… Гэта генерал наш… (Падумаў.) Яшчэ конь спатрэбіцца!..

Бондар (прабег вачыма пісьмо, растлумачвае). А тое, што мы ўзялі трактары, хіба гэта не значыць, што мы клапоцімся пра каня?

Гайдук. А што будзем рабіць?

Бондар. Угнаенне на поле вазіць.