Бондар. А ты цягнешся ў абозе. (Загароўская з Несцяровічам усталі, ідуць.) Мяне толькі дзівіць, як гэтага не бачыць сакратар райкома.
Анішчук (ухапіўся за гэта). Што-ж, па-твойму і сакратар райкома ў хвасце? Дагаварвай!
Бондар. Сакратар райкома душа-чалавека, але ён жыве ад кампаніі да кампаніі, і не расце… Цякучка заядае…
Несцяровіч (пачухаў патыліцу, скрывіўся). Прызнацца, крытыкаваць лягчэй, чым выслухоўваць крытыку…
Загароўская (усміхнулася). А вы не прыслухоўвайцеся!..
Бондар. Я табе скажу: твае меркаванні, што аснова калгасніка — яго сяліба, а ўсё астатняе — дапаможнае, — антыдзяржаўныя. У цябе яшчэ жыве дух аднаасобніка.
Анішчук. Эт, пляце кашалі.
Бондар. Ты наровіш, каб узяць ад калгаса як найболей, а даць калгасу як найменш. (Падумаў.) Першае, што я зраблю, гэта пастаўлю на праўленні, каб з цябе знялі абавязак намесніка старшыні. Я памыліўся, калі прапанаваў цябе сваім памочнікам. З такім чалавекам мне не па дарозе. Маючы такі цяжар, чалавек не можа быць у кіраўніцтве калгасам. (Падыходзяць Загароўская і Несцяровіч.)
Загароўская. Кірыла Рыгоравіч! Анішчука з кіраўніцтва зняць? Ён-жа практыкуе. Ці не будзе гэта залішне жорстка?
Бондар. Можа, але правільна.
Несцяровіч (прывітаўся). І тое правільна, што я жыву ад кампаніі да кампаніі і не расту.
Бондар. На жаль, так.
Несцяровіч. А вы?
Анішчук. Даруйце, Раман Мікалаевіч, у яго няма