Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Анішчук. Лячыцца табе трэба.

Бондар. Дзякуй за клопаты.

Анішчук. Каб ты быў здаровым, дык не падкопваў-бы столькі бульбы, яна-ж не так даўно адцвіла.

Бондар. Ха-ха-ха! Вар’ятам мяне хочаш зрабіць?..

Анішчук. Шчыра табе кажу, друг, я такі сказаў у раёне, што ты хворы, і прасіў не перагружаць цябе працай.

Бондар. О-о-о! Далёкая прыстрэлка. Гэтага я нават ад цябе не чакаў. З гэтага ў цябе нічога не выйдзе. Як працаваў, так і буду я працаваць. На баку ляжаўшы, не паднімеш гаспадаркі…

Анішчук. А ці падумаў ты, колькі патрэбна людзей, часу і коней, каб навазіць на такі палетак торфу? Яшчэ і ілу з рэчкі? Я на праўленні не быў, сам ведаеш, выступаў на злёце перадавікоў сельскай гаспадаркі, а калі прыехаў і даведаўся пра пастанову, дык адразу пазваніў у раён, што сёлета нам гэтай справы не падняць. Я яшчэ прасіў дастаць табе пуцёўку на курорт.

Бондар. Дзякую за спагаду. А толькі будзем вазіць угнаенне на ўвесь палетак.

Анішчук. Гарачая пара — правалім уборачную.

Бондар. Нам суседзі дапамогуць. Я ўгаварыўся з старшынёю калгаса «Кастрычнік», яны хутка прыедуць.

Анішчук. І што ты ім абяцаў?

Бондар. Дапамагчы цагельню пабудаваць. (Задумённа.) Нам патрэбна будзе некалькі ўдакладніць наш план. Жыццё патрабуе гэтага. Трэба ў плане прадугледзець насаджэнне лесу… І адносна травасеяння неабходна падумаць… Акадэмік Вільямс праўду кажа. (Чытае.) «… Аднавіць пладародную структуру глебы немажліва ні апрацоўкай, ні ўнясеннем угнаенняў. Яе можна аднавіць толькі шляхам пасеву шматгадовых траў».

Анішчук. Растрасеш ты ўсю гаспадарку.